Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Віктар Ганчарэнка гатовы вярнуцца ў ЦСКА да канца сезона

У бліжэйшыя дні галоўны трэнер ЦСКА беларус Віктар Ганчарэнка павінен пагутарыць з прэзідэнтам клуба Яўгенам Гінерам з нагоды сваёй будучыні ў вайсковай камандзе. 20 чэрвеня пасля паразы ад „Зеніта” ў 23-м туры РПЛ (0:4) беларус напісаў заяву аб сыходзе па ўласным жаданні і адправіўся на радзіму.

У Маскву ён вярнуўся 24 чэрвеня і выказаў гатоўнасць прадоўжыць работу да канца сезона, аднак менеджмент армейцаў узяў паўзу на разважанні. Сітуацыя ўскладняецца тым, што грамадзяне Беларусі павінны праходзіць 14-дзённы каранцін. Такім чынам, Ганчарэнка вымушаны прапусціць сустрэчы з „Дынама” (27 чэрвеня ў гасцях), са „Спартаком” (30 чэрвеня дома) і з „Ахматам” (4 ліпеня ў гасцях). Пакуль „чырвона-сініх” рыхтуе старшы трэнер Сяргей Аўчыннікаў. У траўні Ганчарэнка заключыў з ЦСКА новы кантракт, тэрмін дзеяння якога разлічаны на адзін год.

Дзмітрый Вашкевіч арандаваны „Смаргонню” ў „Нёмана”

Нападнік Дзмітрый Вашкевіч арандаваны „Смаргонню” (Д2) у „Нёмана”. Тэрмін дзеяння арэнды – да канца гэтага сезона. У чэмпіянаце Беларусі-2020 сярод дублёраў Вашкевіч правёў 11 матчаў і забіў 5 галоў.

Паўабаронца Яўген Барсукоў перайшоў са „Смалявічаў” у „Славію”. У 2020 годзе ў „Смалявічах” правёў 11 гульняў, забіў тры галы, аддаў дзве выніковыя перадачы.

Фінал Кубка Федэрацыі перанесены на красавік 2021 года

Фінальны этап Кубка Федэрацыі перанесены на красавік 2021 года. Такое рашэнне прыняла 26 чэрвеня Міжнародная федэрацыя тэніса. Першапачаткова фінал турніру павінен быў прайсці ў Будапешце 14-19 красавіка, але ў сярэдзіне сакавіка ў сувязі з пандэміяй COVID-19 было вырашана адкласці яго правядзенне. У выніку ITF вырашыла правесці турнір з 13 па 18 красавіка 2021 года на грунтавых кортах Будапешта. Лёсаванне фіналу застаецца ў сіле. Тэнісісткі зборнай Беларусі на першым этапе згуляюць у групе В з камандамі Бельгіі і Аўстраліі.

Вікторыя Азаранка ў пары з Мэдысан Кіз прайгралі на выставачным турніры ў Чарльстане

Беларуска Вікторыя Азаранка ў пары з амерыканкай Мэдысан Кіз саступілі ў трох сэтах Сафіі Кенін і Бетані Матэк-Сэндс на выставачным турніры ў Чарльстане (ЗША) – 2:6, 6:1, 7:10. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 13 хвілін.

„Ліверпуль” абагнаў „Манчэстар Юнайтэд” у спісе самых тытулаваных ангельскіх клубаў

Стаўшы 19-ы раз чэмпіёнам Англіі, „Ліверпуль” заваяваў 43-і трафей ва ўсіх турнірах і выйшаў на першае месца па іх колькасці. Акрамя чэмпіёнскіх тытулаў, у актыве мерсісайдцаў 7 Кубкаў Англіі, 8 Кубкаў лігі і 9 трафеяў у еўракубках. „Чырвоныя” пераўзышлі „Манчэстар Юнайтэд”. На рахунку манкуніянцаў 42 трафеі – 20 чэмпіёнскіх тытулаў, 12 Кубкаў Англіі, 5 Кубкаў лігі і 5 еўракубкавых поспехаў.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 24smi.org

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *