Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Гомелі судзяць удзельнікаў акцыі ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў

У Гомелі праходзяць суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў, якая праходзіла 14 ліпеня. Дакладная колькасць асуджаных за мірнае масавае мерапрыемства невядомая. Праваабаронцы, журналісты і сваякі затрыманых чакалі судовых пасяджэнняў з 10-й раніцы да 16-й дня, калі ў суды некалькіх раёнаў адначасова сталі завозіць дэманстрантаў. На гэты момант вядома пра тое, што 4 удзельнікаў акцыі пакаралі арыштамі ад 5 да 10 сутак. Аляксандра прыйшла падтрымаць свайго сябра Валерыя Сляпухіна, якому прысудзілі 10 сутак арышту.

– На працэсе не ўдалося пабываць, таму што зрабілі ўсе ўмовы, каб ніхто з прысутных на іх не трапіў. Людзей раскідалі па розных суддзях, розных залах паседжанняў. І мы нават не змаглі даведацца, да якога суддзі трапіў наш сябра Сляпухін. Яму прысудзілі дзесяць содняў, і мы нават не ведаем, ні які суддзя разглядаў справу, ні ў якім памяшканні гэта адбывалася. І канцылярыя не давала гэтыя дадзеныя. Мы прысутнічаем, але ж нічога не можам зрабіць.

14 ліпеня некалькі гомельцаў выйшлі на акцыю пратэсту ў раёне плошчы Паўстання. Аднак грамадзянам нават не далі сабрацца. Супрацоўнікі АМАП і міліцыянты разагналі мірны сход, затрымаўшы каля 2 дзясяткаў чалавек, у тым ліку 3 журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: БелаПАН

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *