Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Прэс-служба ОНТ заявіла пра націск на журналістаў тэлеканала

„Спробу стварыць штучны палітычны ажыятаж вакол ОНТ варта расцэньваць як націск на журналістаў у сувязі з выкананнем імі прафесійных абавязкаў”, — гаворыцца ў апублікаваным вечарам 17 ліпеня паведамленні прэс-службы тэлеканала.

„Нягледзячы на гэта, звароты, якія паступілі ў адрас тэлеканала, будуць разгледжаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь „Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, — адзначаецца ў рэлізе.

„Карыстаючыся выпадкам, хочам заклікаць арганізатараў такіх акцый да асабістай адказнасці за распальванне варожасці ў грамадстве і пакалечаныя лёсы маладых людзей. Упэўнены, што ўжо праз месяц зямля ачысціцца настолькі, што знікнуць штабы кандыдатаў, але большасць з нас даведаецца пра гэта, толькі калі сумныя паліттэхнолагі пачнуць шукаць новую працу”, — заявіла прэс-служба канала.

17 ліпеня штабы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якія аспрэчваюць іх нерэгістрацыю кандыдатамі, паведамілі аб падрыхтаваным на адрас тэлеканала звароце, дзе адзначаецца парушэнне ім Канстытуцыі і закона аб СМІ.

Як гаворыцца ў звароце, „у эфіры Агульнанацыянальнага тэлебачання ў апошні час рэгулярна размяшчаюцца відэаматэрыялы ў дачыненні да крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў стадыі расследавання”. „Журналістамі дапускаюцца катэгарычныя выказванні аб злачынных дзеяннях некаторых асоб, пры гэтым дагэтуль, як вынікае з апублікаванай інфармацыі, не выстаўленыя адпаведныя абвінавачанні, няма прыгавору суда”, — заяўляюць аўтары дакумента.

Яны адзначаюць, што, „згодна з арт. 26 Канстытуцыі Беларусі, ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана і ўстаноўлена прыгаворам суда, які набыў законную моц”.

Штабы прапанавалі сваім прыхільнікам звярнуцца з аналагічнымі пісьмовымі зваротамі да ОНТ, адзначаючы, што гэта законнае права любога грамадзяніна Беларусі.

10 ліпеня адвакаты Бабарыкі Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі падалі ў генпракуратуру скаргу з нагоды „спецрасследавання” тэлеканала ОНТ аб так званай справе „Белгазпрамбанка” з кадрамі вочных ставак экс-банкіра з яго былымі падначаленымі.

На думку абаронцаў, відэаматэрыял, паказаны на ОНТ, выходзіць за рамкі і беларускага заканадаўства, і міжнароднага права, а інфармацыя, прадстаўленая тэлеканалам грамадству, мае аднабокі і неаб’ектыўны характар.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *