Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Амбасада РФ пацвердзіла затрыманне сваіх грамадзянаў

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з чальцамі Савета Бяспекі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка краіны. Нагода – затрыманне ў Беларусі больш трох дзясяткаў прадстаўнікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі. У сваю чаргу, Twitter-акаўнт Амбасады РФ таксама паведаміў пра 32 затрыманых грамадзян Расеі.

Яшчэ днём раней Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі закранаў тэму супрацьдзеяння «дэстабілізацыі ў Беларусі»:

– Больш за ўсё вас і мяне павінна турбаваць тое, каб мы ні ў якім разе не дапусцілі дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне. Гэта наша з вамі найважнейшая і першасная задача. Пытанне выбараў прэзідэнта другаснае. Пытанне найважнейшае, першаснае – захаваць краіну.

Паводле інфармацыі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, у ноч з 28 на 29 ліпеня непадалёк ад сталіцы былі затрыманыя 32 чалавекі і яшчэ 1 на поўдні краіны. Таксама вядома, што затрыманых «баевікоў» адносяць да прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнера». Паводле адкрытых крыніцаў, ПВК «Вагнера» – гэта неафіцыйнае ўзброенае фармаванне дзейнічала на тэрыторыі Украіны, а пазней і Сірыі падчас ваенных канфліктаў. Дакладныя мэты знаходжання затрыманых іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі пакуль афіцыйна не агучаны, але некаторыя палітолагі ўжо агучваюць версіі далейшага развіцця падзей.

Тым часам адзін з кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі Сяргей Чэрачань паведаміў што 30 ліпеня ўсіх прэтэндэнтаў запрашаюць у ЦВК на 08:55. «Навошта? Даведаемся заўтра», – падсумоўвае ён.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *