Дырэктар ПВТ Янчэўскі кажа, што прасіў Лукашэнку, каб не перасьледавалі фірму, зьвязаную з Цапкалам
Дырэктар Парку высокіх тэхналёгій Усевалад Янчэўскі ў інтэрвію тэлеканалу АНТ сказаў, што некалі прасіў Аляксандра Лукашэнку «перагарнуць старонку», калі ранейшы кіраўнік ПВТ Валеры Цапкала мог стаць фігурантам крымінальнай справы.