Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Каля 20 тысяч дэманстрантаў прайшлі сёння па цэнтры Берасця

 Шматтысячнае шэсце прыхільнікаў пераменаў прайшло 15 жніўня па цэнтральных вуліцах Берасця.

Паводле ацэнкі праваабаронца Рамана Кісляка, у ім узялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек. Акцыя пачалася каля 18.00 ад плошчы Леніна. Калона дэманстрантаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, кветкамі і белымі шарамі прайшла па вуліцы Леніна, праспекце Машэрава і вуліцы Маскоўскай. Ідучы, людзі скандавалі „Лукашэнка — сыходзь!”, „Верым! Можам! Пераможам!”, „Нас — 97”, „Забастоўка!”, „Мы ідзем бясплатна!”, „Брэст — выходзь!”, „Жыве Беларусь!”.

Каля 19.30 дэманстранты павярнулі на праспект Рэспублікі і накіраваліся ў мікрараён Кавалёва. Па дарозе да калоны далучаліся новыя ўдзельнікі.

Як распавёў БелаПАН удзельнік дэманстрацыі Андрэй Варонін, гэта мірная акцыя за мірныя перамены. „Мы — супраць гвалту ў дачыненні да тых, хто думае інакш, чым улада”, — сказаў ён.

Брэстаўчанка Алена, якая не захацела называць сваё прозвішча, заявіла, што абураная афіцыйнымі вынікамі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. „Гэтыя фальсіфікацыі дасталі, ужо сіл няма трываць. Мы хочам сумленных выбараў”, — падкрэсліла яна.

„Трох маіх калегаў, якія проста ішлі дадому з працы 11 жніўня, затрымаў АМАП у цэнтры Брэста, хоць яны не бралі ўдзелу ў пратэстах. Двое з іх ужо на волі, а трэцяга асудзілі на 10 сутак, — распавяла ўдзельніца шэсця Надзея. — Пасля затрымання хлопцаў трымалі ў спартзале, збівалі, здзекаваліся з іх. Я сёння выйшла на мірны пратэст таму, што хачу спакойна хадзіць па сваім горадзе, хачу, каб адпусцілі ўсіх, хто сёння яшчэ знаходзіцца за кратамі. Хачу, каб Лукашэнка сышоў, і мы змаглі правесці сумленныя выбары”.

З 12 жніўня штодня на праспекце Машэрава ў Берасці праходзяць „ланцугі салідарнасці”. Паводле звестак Кісляка, сёння ў акцыі ўзялі ўдзел паўтары тысячы чалавек.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *