Дэпутат Варанецкі заклікаў расьсьледаваць факты гвалту з боку сілавікоў
Варанецкі перакананы, што па кожным звароце пацярпелых грамадзян павінна быць праведзена належная і старанная праверка ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону, і вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці.