Лукашэнка сказаў, што на БТ журналісты «чакалі рэвалюцыі», і падзякаваў Russia Today за дапамогу
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію карэспандэнту расейскага тэлеканалу RT Канстанціну Прыдыбайлу падзякаваў расейскім журналістам за падтрымку ў арганізацыі працы беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня — пасьля масавага сыходу і страйку супрацоўнікаў.