«Мы ня будзем маўчаць і пакрываць хлусьлівую статыстыку COVID-19». Беларускія мэдыкі апублікавалі відэазварот
Беларускія мэдыкі падрыхтавалі відэазварот, у якім выказваюць сваё стаўленьне да «няспынных парушэньняў правоў чалавека і беспрэцэдэнтнага гвалту на ўсёй тэрыторыі Беларусі», а таксама заяўляюць, што больш ня будуць «пакрываць хлусьлівую статыстыку па COVID-19».