У Магілёве прыхільнікам перамен не далі прайсьці да судоў. Яны зладзілі калектыўную прагулку
«Марш справядлівасьці» ў Магілёве сабраў больш за 1 тысячу чалавек. На яго пачатку затрымалі журналістаў-фрылансэраў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага. Зь Ленінскага аддзелу міліцыі іх адпусьцілі, пратрымаўшы больш за тры гадзіны.