Больш за 200 чалавек затрымалі падчас пратэстаў у Беларусі пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі
Увечары 23 верасьня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла ўдзень. Неўзабаве пачаліся затрыманьні ў Менску, Берасьці, Магілёве, Гомлі і іншых гарадах краіны.