Маці Паўла Севярынца падала заяўку на правядзеньне пікету ва ўласнай кватэры
Жыхарка Віцебску Тацяна Севярынец падала заяўку ў выканкам на правядзеньне пікету на ўласнай лёджыі. 30 верасьня суд расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам зь лёджыі Севярынцаў як несанкцыянаванае пікетаваньне.