Першым лаўрэатам прэміі Абдзіраловіча стаў Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч адзначаны прэміяй за выбітны ўнёсак у беларускае мысленне, адвагу і захопленасць, за вернасць пакліканням і абавязкам інтэлектуала.
9 кастрычніка адбылося заснаванне і адначасова вызначэнне першага лаўрэата новай прэміі, – Прэміі Абдзіраловіча, якая прысуджаецца за „беларускае мысленне”.
Заснавальнікамі выступаюць вядомыя беларускія філосафы, мысляры, інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Міхаіл Баярын, Тацяна Вадалажская, Ірына Дубянецкая, Максім Жбанкоў, Уладзімір Мацкевіч, Пётр Рудкоўскі, Тацяна Шчытцова.
Фундатар прэміі сп-ня Ала Орса-Рамана (ЗША).
Першым лаўрэатам прэміі стаў Валянцін Акудовіч – за выбітны ўнёсак у беларускае мысленне, адвагу і захопленасць, за вернасць пакліканням і абавязкам інтэлектуала.
Беларускае Радыё Рацыя