«Я прымацаваў стужкі, бо мой голас скралі на выбарах». У кіроўцы патрабуюць зьняць налепкі з «Пагоняй»
Супрацоўнікі ДАІ арыштавалі аўтамабіль менскага прадпрымальніка, 37-гадовага Дзьмітрыя Кухціна. Ён — кіраўнік праекту «Кілямэтры дабра» (праект цяпер прыпынены празь недахоп фінансаваньня), а таксма валянтэр дзіцячага госьпісу.