Бурэль: Адносіны ЭЗ зь Менскам патрабуюць перагляду. Рыхтуецца новы пакет санкцый, які ўключае Лукашэнку
Сытуацыя ў Беларусі не паляпшаецца, працягваюцца беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў, журналістаў і сябраў Каардынацыйнай рады, і Эўразьвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйных асобаў, заявіў кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль.