КВУП "Мазырскія малочныя прадукты" павялічыць тэрміны захоўвання прадукцыі на аснове інавацыйных тэхналогій для выхаду на новыя аддаленыя рынкі збыту. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандра Шуміліна з працоўным калектывам прадпрыемства.