Выданне Politiken уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award
Ціханоўская, якая знаходзіцца з візітам у сталіцы Даніі Капенгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу.
Дацкае выданне Politiken уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award.
Святлана Ціханоўская, якая сёння знаходзіцца з візітам у сталіцы Даніі Капенгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Каманда Святланы Ціханоўскай падзякавала супольнасці беларусаў Даніі «Талака» і выданню Politiken за дапамогу ў арганізацыі візіту ў Даніі.