У Беластоку пройдзе выстава, прысвечаная 100-годдзю Слуцкага паўстання
Аб'яднаўшы намаганні, фонд "Тутака", фонд "Беларусь 2020" і Беларускае гістарычнае таварыства вырашылі ўзгадаць вельмі важную дату ў гісторыі Беларусі і Польшчы.
Адкрыццё выставы, прысвечанай Слуцкаму збройнаму чыну, адбудзецца а 14.00 у гэтую пятніцу, 27 лістапада, па адрасе вул. Электрычна ля консульства Рэспублікі Беларусь. Аб’яднаўшы намаганні, фонд „Тутака”, фонд „Беларусь 2020” і Беларускае гістарычнае таварыства вырашылі ўзгадаць вельмі важную дату ў гісторыі Беларусі і Польшчы. Слуцкае паўстанне было першым самастойным беларускім умяшаннем у барацьбу за свабоду сваёй Радзімы. Афіцыйная дата пачатку ваеннага акту – 27 лістапада. Гэта таксама дзень, які ўрачыста адзначаецца як Дзень герояў, прысвечаны ўсім, хто змагаўся за незалежную Беларусь 100 гадоў таму. Слуцкае паўстанне, нягледзячы на тое, што яно не мела поспеху, было зафіксавана ў беларускай памяці на роўні, падобным да пераможнай бітвы пад Воршай з пачатку XVI стагоддзя.
„Выставай перад консульствам Рэспублікі Беларусь мы хочам ушанаваць памяць усіх, хто змагаўся за Беларусь 100 гадоў таму. Арганізоўваючы выставу, мы хацелі б падкрэсліць, што мы памятаем і беларускія намаганні 100-гадовай даўніны ў Беластоку і на Падляшшы. Сардэчна запрашаем”, – адзначаюць арганізатары выставы.
Беларускае Радыё Рацыя