Турма за надпісы «Не забудзем», абвінавачаньне Аўтуховіча ў тэрарызьме, Лукашэнка пакрыўдзіўся на МАК. Найважнейшае за 8 сьнежня
Суд Фрунзэнскага раёну асудзіў Дзяніса Граханава, Ігара Самусенку і Ўладзіслава Гуліса да тэрмінаў да двух гадоў калёніі за надпіс «Не забудзем», які яны пакінулі ў ноч на 9 верасьня на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску.
Лукашэнка пакрыўдзіўся на забарону прысутнічаць на алімпійскіх гульнях
Адзін з затрыманых у Віцебску сьвятароў раней падпісаў ліст з асуджэньнем гвалту.
Чэская праваабаронца, экс-амбудсмэн Анна Шабатава выказала спадзяваньне на хуткае вызваленьне фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода ў справе новых мэдыя блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі.
Дзяржтэлебачаньне абвінаваціла былога палітвязьня Мікалая Аўтуховіча ў арганізацыі тэрактаў.