Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.816 выпадкаў COVID-19

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.816 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 1.836 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За суткі колькасць афіцыйна выяўленых хворых знізілася — 28 снежня быў 1.841 выпадак каронавіруса і дзевяць смерцяў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 190.404, памерла 1.404 пацыенты з каронавірусам. Ачуняла 169.257 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 4.555 тэстаў на каронавірус (усяго — 3.937.864).

29 снежня Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб пачатку масавай вакцынацыі ў Беларусі ад каронавіруса COVID-19 расейскай вакцынай „Спадарожнік V”.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што „імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам”. „Сёння ў нас пачнецца новы этап — масавая вакцынацыя супраць COVID-19. Першымі будуць вакцынаваныя медыцынскія работнікі, педагогі і тыя спецыялісты, якім з-за асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку”, — сказаў ён.

Чыноўнік дадаў, што ў краіне створаная сістэма захоўвання вакцыны, закупленае спецыяльнае медыцынскае маразільнае абсталяванне, якое дазваляе транспартаваць вакцыну.

Старт вытворчасці расійскай вакцыны „Спадарожнік V” на магутнасцях фармпрадпрыемства „Белмедпрэпараты” чакаецца ў пачатку вясны.

27 снежня намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў эфіры праграмы „Контуры” тэлеканала ОНТ заявіў, што Беларусь выйшла на стабільны ўзровень захворвання на COVID-19, пасля навагодніх свят можа пачацца яго зніжэнне. „Пры другой хвалі колькасць захварэлых большая, чым пры першай. Вядома, рана пра гэта казаць, але я думаю, што мы ўжо выйшлі на стабільны ўзровень захворвання, і ў залежнасці ад таго, як пройдуць святочныя выхадныя дні — Новы год, Каляды, — можна будзе казаць ужо пра паступовае зніжэнне захворвання насельніцтва па ўсёй рэспубліцы”, — сказаў Тарасенка.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *