Садыр Джапараў перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах у Кіргізстане
Кіргізстанскі палітык Садыр Джапаров атрымлівае перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах. Па афіцыйных дадзеных ЦВК пасьля падліку 96,4% бюлетэняў, за кандыдатуру Джапарава свае галасы аддалі 79,18% тых, хто прагаласаваў.