Удзельніка страйку на «Беларуськаліі» трымаюць у піцерскіх «Крестах»
Былога электрасьлесара 1-га рудніка «Беларуськалію», удзельніка страйку шахцёраў Андрэя Прылуцкага расейскія праваахоўнікі затрымалі 29 сьнежня ў аэрапорце «Пулкава» і зьмясьцілі ў «Кресты» — СІЗА № 1 Санкт-Пецярбургу. Выдачы Андрэя Прылуцкага патрабуюць улады Беларусі.