«У 1940 годзе ў БССР было 33 турмы і 24 лягеры». Гісторык Кузьняцоў пра наступнікаў Сталіна
![«У 1940 годзе ў БССР было 33 турмы і 24 лягеры». Гісторык Кузьняцоў пра наступнікаў Сталіна](https://gdb.rferl.org/9C60DF1C-00DB-47D2-809A-635C9705C165_w800_h450.jpg)
Дасьледчык сталінскіх рэпрэсій, гісторык Ігар Кузьняцоў расказвае, як і для каго ствараліся спэцлягеры на тэрыторыі сучаснай Беларусі, чаму цяперашнім сілавікам варта пацікавіцца лёсам сваіх папярэднікаў у ГПУ, НКВД, МГБ, і чым цяперашняя сытуацыя кардынальна адрозьніваецца ад сталінскіх часоў.