Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

ByPOL: У Івацэвічах будавалі загон для затрыманых пратэстоўцаў

Пра гэта заявіў прадстаўнік ініцыятывы, экс-следчы Андрэй Астаповіч падчас прамога эфіру ў Instagram, праведзенага экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай.

Ініцыятыва ByPOL, якая аб’ядноўвае былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, мае звесткі аб тым, што ў перыяд найбольш масавых пратэстаў улады Беларусі рыхтавалі ў раёне Івацэвічаў (Брэсцкая вобласць), дзе знаходзіцца папраўчая калонія № 22, „загон” для затрыманых на пратэстах. Пра гэта заявіў прадстаўнік ініцыятывы, экс-следчы Андрэй Астаповіч, які знаходзіцца за мяжой, падчас прамога эфіру ў Instagram, праведзенага экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай вечарам 15 студзеня.

„У Івацэвічах, нам ужо паступіла інфармацыя, што, сапраўды, быў момант, калі калючы дрот там, нейкія слупы ўстаўлялі з калючым дротам — як загон рабілі, разумееце, — сказаў Астаповіч. — Яны рэальна рабілі загон для людзей, таму што тады было па сем тысяч затрыманых за адны суткі — самае масавае. І яны не ведалі, куды ўжо звозіць [затрыманых]”.

„Яны хацелі ў загон людзей звозіць, пакуль цёпла, акружыць іх там з аўтаматамі людзьмі і трымаць іх пад аховай там — сапраўдны канцлагер”, — дадаў ён.

Паводле слоў Астаповіча, пасля публікацыі раніцай 15 студзеня ў інтэрнэце аўдыязапісу з выступленнем, як сцвярджаюць у ініцыятыве, намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Карпянкова перад падначаленымі, у ByPOL за дзень значна вырасла колькасць зваротаў з боку дзейных супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Характарызуючы ў сувязі з гэтым сітуацыю ўнутры праваахоўных органаў, экс-следчы адзначыў, што „зваротная сувязь ёсць, канфлікт інтарэсаў у сістэме ёсць”. „Атрымліваем ад гэтых супрацоўнікаў інфармацыю аб тым, што яны самі не жадаюць ажыццяўлення гэтых планаў, якія кіраўніцтва краіны выбудоўвае для ўсяго нашага народа”, — удакладніў прадстаўнік ініцыятывы.

Астаповіч лічыць, што пасля публікацыі запісу Генеральная пракуратура павінна распачаць крымінальную справу па цэлым шэрагу артыкулаў. Аднак, на яго думку, у існых беларускіх рэаліях гэтага не адбудзецца. Астаповіч, наадварот, дапусціў, што пачнецца разбор са спробай прыцягнуць да адказнасці тых, хто гэты запіс ажыццявіў і перадаў былым праваахоўнікам.

Як паведамлялася, 15 студзеня ініцыятыва ByPOL апублікавала аўдыязапіс, на якім чалавек з голасам, падобным на голас Карпянкова, які раней узначальваў ГУБАЗіК, кажа пра метады барацьбы з пратэстоўцамі ў Беларусі. Запіс, як сцвярджаецца, зроблены ў кастрычніку 2020 года пасля таго, як на пасаду міністра ўнутраных спраў быў прызначаны Іван Кубракоў (гэта адбылося 29 кастрычніка).

Чалавек на запісе паведамляе, што загінулы 10 жніўня каля станцыі метро „Пушкінская” Аляксандр Тарайкоўскі памёр „ад гумовай кулі, якая прыляцела яму ў грудзі”, а расійская траўматычная зброя „з блізкай адлегласці ад баявой нічым не адрозніваецца”. Са спасылкай на прэзідэнта гэты чалавек дае ўказанне прымяняць нелятальную зброю ва ўпор. Паводле яго слоў, прыйшоў час, калі ні адзін супрацоўнік праваахоўных органаў не павінен выходзіць на масавыя беспарадкі без агнястрэльнай зброі. Таксама ён адзначае: „Кіраўніком дзяржавы мы прыкрытыя з усіх бакоў у плане прымянення зброі”.

Гэты ж чалавек паведамляе, што ў Беларусі ствараецца база дадзеных удзельнікаў пратэстных акцый, і тыя, хто трапіў у яе другі раз, „той павінен там і застацца”. Паводле яго слоў, у краіне будзе створаны „лагер для асабліва востракапытных, для адсялення”, абнесены калючым дротам.

Як вынікае з запісу, у міліцыі ёсць задача „абараніць усіх: і кіраўніка дзяржавы, і яго асяроддзе, і яго сям`ю — разам са службай бяспекі, і абараніць дэпутатаў, і асоб, якія кіруюць дзяржавай, ад гэтых пагроз, а яшчэ на вуліцах навесці парадак”.

Паводле слоў чалавека на запісе, разабрацца з вулічнымі пратэстамі было даручана да снежня.

У прэс-службе МУС апублікаваны аўдыязапіс БелаПАН каментаваць адмовіліся, назваўшы яго фэйкам.

Ціханоўская размясціла відэазварот, у якім паведаміла, што абнародаваны аўдыязапіс ужо адпраўлены ў кангрэс ЗША, АБСЕ, Савет Еўропы і „іншым міжнародным партнёрам”. Са свайго боку экс-дыпламат, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка заявіў, што арганізацыя перадасць запіс, у прыватнасці, у Савет бяспекі ААН і Савет ЕЗ.

На публікацыю запісу таксама адрэагавалі Каардынацыйная рада па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Праваабаронцы, у прыватнасці, патрабуюць правесці расследаванне па абнародаваных фактах.

belapan.by

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Сати Казанова провела медитацию для 1300 человек на Первом международном дне медитации

Где есть окрошку: с крабами, груздями и рисовым вином

Психолог Донская: разговор с родителями поможет детям победить страхи

Случай незаконного майнинга выявили на бывшей промплощадке в Приангарье

Музыкальные новости

Более 40 тысяч семей в Москве и области получают ежемесячные выплаты из средств материнского капитала

В России появился «рейтинг скрепности» регионов

Грубая фальсификация Баку: Уничтожающий собственный народ Азербайджан обвиняет армян

Собянин: Около обновленных поликлиник создано более 600 зон отдыха

Новости России

Семья бывшего главы администрации Кирово-Чепецка победила в конкурсе "Это у нас семейное"

Какие проекты со вводом в 2024 году лучше всего распроданы

Дмитрий Миллер окажется в центре геополитического кризиса в сериале «Варшава’21»

Раскрутка и продвижение ВКонтакте. Раскрутка и продвижение Видео ВКонтакте. Раскрутка и продвижение Песен ВКонтакте.

Экология в России и мире

В филиалах АО "Желдорреммаш" прошли мероприятия ко Дню защиты детей

Доктор Кутушов назвал болезни, которые поджидают отдыхающих у водоёмов

Праздник в детском отделении от Клуба пациентов

Стоматолог Владимир Лосев: сколько времени нужно носить брекеты

Спорт в России и мире

17-летний россиянин Даниил Саркисян разгромил Форбса из США на юниорском «Ролан Гаррос»

Азаренко не смогла выйти в 1/16 финала открытого чемпионата Франции по теннису

Потапова о поражении от Свентек на "Ролан Гаррос": организм дал сбой

Ролан Гаррос. Расписание 2 июня. Потапова и Швентек сыграют первым запуском, Синнер – последним

Moscow.media

Аккумулятор неанонсированного Samsung Galaxy Z Fold6 Ultra сертифицировали

Белоусов и его зам продолжают зачистку. Настала очередь главного коммунальщика Минобороны. Обвинение просит 12 лет за взятку

Доступный, летний, твой – StarLine A60 BT GSM ECO

Более 40 тысяч семей в Москве и области получают ежемесячные выплаты из средств материнского капитала







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *