«Столькі прадуктаў нанесьлі, што дагэтуль ямо». Пакараную за сьцяг у вакне сям’ю з Новай Баравой падтрымалі суседзі
Тры гады Надзея і Валер з двума дзецьмі жывуць у Новай Баравой — новым мікрараёне пад Менскай кальцавой аўтадарогай, які мінулай восеньню адзначыўся масавым удзелам жыхароў у пратэстах супраць фальшаваньня выбараў.