«Ініцыятарам палемікі быў дэкан, а ня я». Працягваецца суд над студэнтам, які нібыта заклікаў да забастоўкі
Арцём Вінакураў прызнаў віну толькі ў тым, што перашкаджаў правядзеньню вучэбнага працэсу. Матэрыяльнай шкоды ад зрыву заняткаў БДУІР не нанесена. А выкладчыца гісторыі выказала зьдзіўленьне: «Няўжо Сьвятлана Ціханоўская ня хоча, каб студэнты вывучалі гісторыю?»