Кіраўніца RT Сіманьян на зьезьдзе сэпаратыстаў прапанавала далучыць Данбас да Расеі
Галоўная рэдактарка расейскага дзяржаўнага тэлеканалу RT і інфармацыйнага агенцтва «Расея сёньня» Маргарыта Сіманьян на форуме ў Данецку, арганізаваным падтрыманымі Расеяй сэпаратыстамі так званай «ДНР», фактычна заклікала да ўключэньня ўкраінскага Данбасу ў склад Расеі.