Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У лютым не менш як 102 чалавекі асуджаныя па палітычных крымінальных справах

Часцей за ўсё ў лютым людзей каралі пазбаўленнем волі (49 прысудаў), абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (26 прысудаў) і абмежаваннем волі без такога накіравання (21 прысуд).

У лютым не менш як 102 чалавекі асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах, з іх 88 — мужчыны, 14 — жанчыны, паведамляе пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтр „Вясна”, эксперты якога правялі прамежкавы маніторынг крымінальных спраў.

Таксама да пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі асуджаныя тры непаўналетнія: Мікіта Залатароў — на 6 гадоў, Віталь Прохараў і Дзмітрый Стрыжак — на 2 гады кожны.

„Больш за ўсё палітызаваных прысудаў было вынесена ў Менску і Менскай вобласці”, — адзначаецца ў паведамленні.

„Маніторынг крымінальных спраў паказвае, што ўлады часта звяртаюцца да ўтойвання значнай для грамадства інфармацыі пра крымінальныя справы, выкарыстоўваючы сумніўныя прычыны для абмежавання права на атрыманне звестак аб ходзе працэсу, — падкрэсліваюць праваабаронцы. — У закрытым рэжыме разглядаліся крымінальныя справы Руслана Парфёнава, Аляксея Мельнікава. COVID-19 выкарыстоўваўся як прычына для абмежавання публічнасці крымінальнага працэсу па справах Івана Красоўскага і Дзмітрыя Дубкова”.

Паводле дадзеных маніторынгу, часцей за ўсё ў лютым людзей каралі пазбаўленнем волі (49 прысудаў), абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (26 прысудаў) і абмежаваннем волі без такога накіравання (21 прысуд), тры чалавекі пакараныя арыштам, яшчэ трое — штрафам.

У маніторынгу таксама адзначаецца, што падчас разгляду крымінальных спраў у лютым „абвінавачаныя распавядалі пра недазволеныя метады вядзення следства”. „Супрацоўнікі праваахоўных органаў прымянялі катаванні да Мікіты Харловіча, Івана Красоўскага, Аляксея Лапы, Андрэя Пазняка, Вадзіма Гурмана. Маніторынг крымінальных спраў, дзе фігуранты заяўляюць пра катаванні, паказвае, што суды пакідаюць такія факты без рэакцыі, — падкрэсліваецца ў паведамленні. — Важна зазначыць, што паказанні, дадзеныя пад катаваннямі на этапе папярэдняга расследавання, не могуць з`яўляцца тымі, што адносяцца і дапускаюцца, і, адпаведна, не могуць быць пакладзеныя ў аснову прысуду”.

Занепакоенасць юрыстаў „Вясны” выклікаюць „суровыя прысуды па артыкуле за ўдзел у „масавых беспарадках” (ч. 2 арт. 293 КК): толькі за люты вядома мінімум пра 12 прысудаў, дзе фігуранты атрымалі ад 3,5 да 8 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму”.

Пры гэтым праваабаронцы звяртаюць увагу, што ў навукова-практычным каментары да Крымінальнага кодэкса масавыя беспарадкі ў сэнсе арт. 293 „абавязкова павінны суправаджацца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады”.

„Вывучэнне відэазапісаў, якія ёсць у адкрытым доступе, дазваляе зрабіць выснову аб тым, што злачынства, якое можна кваліфікаваць як „масавыя беспарадкі”, удзельнікі акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў не рабілі, — падкрэсліваюць праваабаронцы. — Святлошумавыя гранаты і стрэлы гумовымі кулямі выкарыстоўвалі спецыяльныя падраздзяленні МУС падчас разгону мірных акцый пратэсту. Асобныя выпадкі прымянення гвалту дэманстрантамі ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі патрабуюць ацэнкі на прадмет правамернасці дзеянняў органаў правапарадку па спыненні мірнага сходу”.

Маніторынг паказаў, што з вынесеных за люты палітычна матываваных прысудаў не менш як 39 вынесеныя па абвінавачванні ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). „Гэты артыкул сапраўды стаў „народным палітычным” — менавіта яго ўлады выкарыстоўваюць часцей за ўсё для рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, — заяўляюць праваабаронцы. — Мірнае ажыццяўленне права на сход і выказванне меркаванняў (выхад удзельнікаў акцый пратэсту на праезную частку, знаходжанне ў счэпцы, выкрыкванне лозунгаў, воплескі рукамі) не можа быць падставай для крымінальнага пераследу.

Па справах аб гвалце або пагрозе ўжывання гвалту (арт. 364 КК) і супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 КК) у лютым былі вынесеныя не менш за 15 і не менш за 2 прысуды адпаведна. Пры гэтым, на думку праваабаронцаў, крымінальная адказнасць па артыкуле пра гвалт і супраціў міліцыянеру „можа наступаць толькі ў выпадку, калі яго дзейнасць носіць законны і правамерны характар”.

Так, у навукова-практычным каментары да КК звяртаецца ўвага, што артыкулам 364 ахоўваецца толькі законная службовая дзейнасць супрацоўніка АУС. У выпадках, калі супрацоўнік АУС здзяйсняе дзеянні відавочна незаконныя, напрыклад, перавышэнне ўлады, грамадзяне маюць права звярнуцца да абароны аж да сілавога супрацьдзеяння незаконным праявам.

„Аналіз крымінальных спраў пра гвалт і супраціў супрацоўнікам міліцыі дазваляе зрабіць выснову аб тым, што суды яшчэ ні ў адной са спраў не правялі ацэнкі таго, наколькі дзеянні супрацоўнікаў міліцыі па затрыманні грамадзян у ходзе выключна мірных сходаў, а таксама пасля іх заканчэння, з`яўляліся законнымі і правамернымі, — адзначаюць праваабаронцы. — Дзяржаўныя органы і службовыя асобы ў сілу міжнародна-прававых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека абавязаныя забяспечваць ахову ўдзельнікаў сходу, кіруючыся прынцыпам прапарцыйнасці захадаў, што прадугледжвае найменшы ўзровень умяшання ў яго правядзенне”.

Не менш як 17 прысудаў у лютым былі вынесеныя за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і 5 прысудаў, дзе грамадзян абвінавачвалі ў паклёпе (арт. 188 КК).

„Аналіз пераважнай часткі крымінальных спраў гэтай катэгорыі дазваляе зрабіць выснову аб тым, што грамадзян пераследуюць за крытыку дзяржаўных органаў і службовых асоб. Міжнародны стандарт свабоды выказвання меркавання прадугледжвае, што пад яго абарону падпадае нават такая яго форма, якая можа разглядацца як глыбока абразлівая”, — адзначаюць праваабаронцы.

Юрыстам „Вясны” вядома не менш чым пра пяць прысудаў у лютым за здзек над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК). Праваабаронцы адзначаюць, што крымінальны пераслед і асуджэнне да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за дзеянні, крыміналізацыя якіх крытыкуецца аўтарытэтнымі міжнародна-прававымі інстытутамі, з`яўляецца недапушчальнай мерай.

Акрамя таго, як мінімум пяць прысудаў у лютым вынесеныя за графіці і надпісы на фасадах будынкаў (арт. 341 КК).

Праваабаронцы падлічылі, што па палітычна матываваных справах у лютым вынесена прысудаў сумарна на 168 гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

Самае суровае пакаранне было прызначанае Аляксандру Кардзюкову з Брэста — 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

ПЦ „Вясна” таксама нагадвае, што маніторынг крымінальных палітычна матываваных спраў „мае важнае значэння для ацэнкі сітуацыі з парушэннямі правоў чалавека падчас масавых рэпрэсій, а агалоска такога пераследу можа дапамагчы стрымаць магчымыя фальсіфікацыі і выяўляць працэсуальныя парушэнні падчас следства альбо суда”.

belapan.by

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Россиян призвали добавлять в воду фрукты и специи

Воробьев: центр для слепоглухих граждан в Сергиевом Посаде заработает в сентябре

Экосистема для бизнеса «Синкретика» была представлена в рамках ПМЭФ

Что предвидел Александр Починок и о каких событиях предупреждал? Почему его многие называли Аль Пачино

Музыкальные новости

В рейтинге развития Тамбовская область за 2023 год опустилась на три места

Социальные и ESG-проекты ГПМ Радио названы лучшими в России

Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети: «Волшебный платок бабушки Дари» - это захватывающее путешествие в мир бурятской сказки, которое не оставит равнодушным ни одного зрителя

Сказка Ульгэра «Волшебные башмачки Элли» по мотивам знаменитой сказки Александра Волкова «Волшебник Изумрудного города» - Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети

Новости России

Росгвардейцы обеспечили правопорядок во время проведения мусульманского праздника Курбан-байрам в Москве

СЕНСАЦИОННЫЙ ДОКЛАД ПРО ДЕЛО СКРИПАЛЕЙ, САФРОНОВА, ГОЛУНОВА.

Служба УрГПУ участвовала в обучающих онлайн-лекциях и провела более 2 тысяч консультаций

Правительство РФ установило минимальный прожиточный минимум на 2025 год

Экология в России и мире

Prada, коллекция menswear весна-лето 2025

Modest fashion day 2024

Первый Международный фестиваль «Мир классического романса»

Сказка театра Ульгэр в Бурятии «Волшебный платок бабушки Дари» - это захватывающее путешествие в мир волшебства - Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети:

Спорт в России и мире

Теннисистка Самсонова вышла в финал турнира в Хертогенбосхе

Лучший теннисист Казахстана узнал позицию в обновленном рейтинге ATP

Скачков и Тайлакова выиграли соревнования по настольному теннису на Играх БРИКС

«Надо чем-то жертвовать». Арина Соболенко отказалась ехать на Олимпиаду в Париже

Moscow.media

Портативный сканер штрих-кодов Heroje C1271 промышленного класса

Росгвардейцы обеспечили охрану общественного порядка в День поселка Вербилки

Бесплатный билет в музеи Зеленоградска от «ПАРАDOX» и BelkaCar

«ЯРКО» провела развлекательную программу на фестивале «Крутая песочница»







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *