Кобрынца, які зьвяртаўся да Лукашэнкі, зьмясьцілі ў ЛТП
36-гадовага Віталя Жука з Кобрыні, які разьмясьціў на сваёй старонцы «ЎКантакце» зварот да Аляксандра Лукашэнкі супраць гвалту, зьмясьцілі ў ЛТП № 5. На яго таксама завялі справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (публічная зьнявага прэзыдэнта).