Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Сама вядомы праваабаронца Гомеля Леанід Судаленка 2 месяцы за кратамі

Яго вінавацяць у падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.

Роўна 2 месяцы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка знаходзіцца за кратамі. Яго затрымалі 18 студзеня па дарозе на працу. І звінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Пасля затрымання Леаніда Судаленкі быў фактычна паралізаваны праваабарончы кірунак дзейнасці Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палеская, 52.

Васіль Палякоў, грамадскі актывіст:

– Леанід Судаленка амаль увесь час знаходзіўся на працы. Да яго прыходзіла шмат людзей, паколькі прававая дапамога цяпер вельмі актуальная. Да яго звярталіся, яму тэлефанавалі, ад яго атрымлівалі кансультацыі і гэтак далей. Цяпер ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай няма такой офіснай працы, якая была раней. Зразумела, Леаніда не хапае. Гэта злачынства, што чалавека за праваабарончую дзейнасць дзяржава выхапіла з працы і змясціла ў следчы ізалятар.

Ілля Міронаў, валанцёр:

– Леанід пачаў дапамагаць людзям з 2000 года. То бок ён у сваёй сферы працуе больш за 20 год. Я думаю, што за гэты час ён дапамог не адной тысячы людзей з улікам таго, што ён часам прадстаўляў інтарэсы цэлых арганізацый… 

Леанід Судаленка вёў вельмі шмат рэзанансных справаў, пра якія пісалі ў СМІ. Гэта і нашумелы выпадак школьніцы Вікторыі Папчэні, якая загінула пад коламі грузавіка на калгасным полі, куды яе накіравалі збіраць бульбу. Гэта абарона інтарэсаў былога рабочага “Гомельскага хімзавода” Аляксандра Клімава, які атрымаў вытворчую траўму, але прадпрыемства не хацела гэтага прызнаваць. З апошняга – дапамога энергетыкам са Жлобіна Дзмітрыю і Наталлі Чаўскіным, якія, будучы сябрамі выбарчай камісіі, сумленна падлічылі галасы, а потым удзельнічалі ў пратэстах, за што трапілі пад пераслед.

Сам Леанід Судаленка і да свайго арышту не адзін раз сутыкаўся з пераследам. “Канешне, і ў мой адрас, і на адрас маёй сям’і паступалі пагрозы. У тым ліку мяне пыталі: “Леанід, калі твайму сыну-школьніку ля пад’езда нанясуць 102 нажавых раненняў, ты таксама будзеш абараняць забойцу ў Камітэце ААН?” Гэта было, вядома, у псіхалагічным плане вельмі цяжка. Зноў жа мне дасылалі на паштовую скрыню відэа з месца забойства расейскага палітыка Барыса Нямцова. То бок, увечары яго забілі, а ранкам дасылаюць мне са словамі: “Паглядзі, як табе відэа?” А яшчэ была крымінальная справа па распаўсюдзе парнаграфіі, якая нібыта рассылалася з маёй паштовай скрыні. У межах той справы былі праведзеныя ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі. Зразумела, такія здарэнні бясследна не знікаюць, накладаюць адбітак на здароўі”, — дзяліўся гісторыяй сваіх канфліктных дачыненняў з беларускай дзяржавай праваабаронца ў ранейшых інтэрв’ю. 

Напярэдадні затрымання Леанід выказваў сваё меркаванне пра тое, чаму менавіта ён і яго арганізацыя стала аб’ектам атакі: “Звыш тысячы людзей атрымалі дапамогу ў нашым офісе за апошнія месяцы. Наш цэнтр быў адзіным на ўвесь паўмільённы Гомель, дзе кожны чалавек мог звярнуцца па бясплатную дапамогу. І людзі прыходзілі пастаянна…”

Праваабаронца ў 2018 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі імя Віктара Івашкевіча. У той жа год яго ўшанавалі прэстыжнай прэміяй французскага ўраду “Свабода. Роўнасць. Братэрства”. Францыя высока ацаніла высілкі гомельца на ніве абароны правоў чалавека. Леанід Судаленка заяўляе, што не ўяўляе сябе па-за межамі сваёй працы. “Я — невыпадковы чалавек у праваабароне. Я займаюся сваёй дзейнасцю больш за 20 год. Мне не патрэбныя ніякія пасады. Мяне задавальняе мая праца. Я нават па выходных еду працаваць, таму што мне вельмі падабаецца дапамагаць людзям…”

Ілля Міронаў спрабуе весці перапіску са многімі беларускімі палітвязнямі, сярод якіх ёсць і Леанід Судаленка. Час ад часу інфармацыйную ізаляцыю настойлівы валанцёр прарывае. І тады ён атрымлівае лісты ад сваіх адрасантаў. “Каб вы разумелі, для палітычных вязняў самае каштоўнае — гэта капэрты, папера для напісання лістоў і ручкі. Вельмі важна пісаць лісты тым, хто апынуўся ў турме за свае погляды. Паверце, гэта больш каштоўна, чым каўбаса ці сала.”, — гаворыць Ілля. Ён цытуе Леаніда, які праз яго звяртаецца да ўсіх гомельскіх валанцёраў, якія не кідаюць сваіх у бядзе: “Не апускай рукі, працягвай рабіць добрыя справы. Ваш валанцёрскі дзвіж — гэта суперідэя. Сёння ў дапамозе маюць патрэбу тысячы беларусаў. Перакананы, што мы яшчэ папрацуем разам…”

Леаніда Судаленку чакаюць на волі не толькі паплечнікі і ўдзячныя грамадзяне, якім ён у свой час дапамог, але і ягоныя родныя. Ён як шматдзетны бацька вельмі ганарыцца сваімі сынамі, фотаздымак якіх у яго вісіць над працоўным сталом.

Напісаць Леаніду Судаленку можна на адрас: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А 

„Штодзень”

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Московский планетарий: малый парад четырех планет начнется сегодня

Авиакомпания «Победа» по ошибке аннулировала билет пассажирке с ребенком

"Это фейк": вице-президент "АВТОВАЗ" высказался о некоторых российских электромобилях

Внук Манделы заявил о планах укрепить сотрудничество с Россией

Музыкальные новости

В Туле наградили победителей межрегиональных соревнований по эстетической гимнастике "Кубок Роксэт"

Преступления мигрантов с рынков азербайджанского олигарха Года Нисанова продолжают шокировать Москву

Выставка «Кремли России — взгляд художника» открылась в Нижегородском кремле

Выставка Росгвардии «День передовых технологий обеспечения безопасности личности, общества и государства – 2024» продолжает работать в Красноярске

Новости России

Единороссы Поморья побывали на московском форуме "ВВЕРХ.ПРО"

Сотрудники Росгвардии задержали устроившего стрельбу мужчину в Подмосковье

Внук Манделы заявил о планах укрепить сотрудничество с Россией

Почти 10 тысяч льготников Подмосковья отдохнули в санаториях с начала года

Экология в России и мире

Стоматолог Владимир Лосев: сколько времени нужно носить брекеты

Фотопрогулка по советским городам. Классная серия!

Бесплатные ежедневные тренировки от сети фитнес-клубов Spirit. Fitness в парке Горького/Музеон

Условно разрешенные виды использования земельных участков

Спорт в России и мире

Ролан Гаррос. Расписание 2 июня. Потапова и Швентек сыграют первым запуском, Синнер – последним

Итальянская забастовка: Рублёв, Котов и Самсонова вылетели с «Ролан Гаррос», Потапова обыграла Ван Синьюй

Теннисистка из Пятигорска вышла в четвёртый круг турнира Большого шлема

Организм был не в состоянии: Потапова прокомментировала поражение на «Ролан Гаррос»

Moscow.media

Беспроводной сканер штрих-кодов Heroje S-H29W

Дизельный, рамный, с блокировками. Новый внедорожник скоро появится в России

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Свыше 5,2 миллиона жителей Московского региона получают набор социальных услуг в натуральном виде

Аккумулятор неанонсированного Samsung Galaxy Z Fold6 Ultra сертифицировали







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *