«Трэба пакараць людзей, якія тварылі бясчынствы». Выйшла з 20 сутак пэнсіянэрка, якую асудзілі за кнігу Быкава
![«Трэба пакараць людзей, якія тварылі бясчынствы». Выйшла з 20 сутак пэнсіянэрка, якую асудзілі за кнігу Быкава](https://gdb.rferl.org/3e9b33f1-c6f4-443f-9506-25c7598b6e54_cx0_cy7_cw0_w800_h450.jpg)
66-гадовая Галіна Гулянкова адбыла 20 сутак арышту ў ІЧУ на Акрэсьціна за тое, што чытала беларускія кніжкі ў электрычцы разам зь іншымі пэнсіянэрамі. Яе затрымалі напрыканцы лютага і вызвалілі 18 сакавіка.