Ці праўда, што колькасьць ачунялых ад каранавірусу ў Беларусі расьце хутчэй, чым колькасьць новых захворваньняў?
Аляксандар Лукашэнка сказаў міністру аховы здароўя Піневічу: «У нас прырост у тысячу, крыху больш, кожныя суткі. Столькі прыкладна выпісваем са шпіталяў, ідзе зьмяншэньне». Ці праўда, што афіцыйная колькасьць ачунялых ад COVID-19 ў Беларусі расьце хутчэй, чым колькасьць новых захворваньняў?