«У нас усе аднадумцы». Шматдзетную сям’ю Міхайлавых адправілі «на суткі»
![«У нас усе аднадумцы». Шматдзетную сям’ю Міхайлавых адправілі «на суткі»](https://gdb.rferl.org/539176a5-176e-402d-bcd8-e8c38dc0840e_w800_h450.jpg)
Цэнтральны суд Менску сёньня асудзіў сям’ю Міхайлавых, якую затрымалі 6 красавіка і зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці. Маці Тацяне далі 5 сутак, дачцэ Юліі — 25 сутак, а сыну Пятру — 6 сутак арышту.