Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Шматдзетнага бацьку з Берасця адпраўляюць на „хімію”

Андрэй больш за ўсё турбуецца за сям’ю — жонка застаецца з трыма дзецьмі і пакуль без працы. Малодшаму сыну Коласаў — 3 гады, старэйшаму — 11, сярэдняй дачцэ — 6.

Андрэй Колас з Берасця толькі нядаўна выйшаў з-пад хатняга арышту. Але на волі прабудзе нядоўга — яму прысудзілі тры гады рэальнай „хіміі” за тое, што павесіў на дрэва пудзіла з надпісамі «скраў галасы» і «судзіў невінаватых». Андрэй больш за ўсё турбуецца за сям’ю — жонка застаецца з трыма дзецьмі і пакуль без працы.

Першы раз мужчыну затрымалі 11 лістапада — па іншай справе.

«А 5-й раніцы мне ломам пачалі ўспорваць дзверы. АМАП уварваўся ў кватэру са шчытамі, нас з жонкай на падлогу паклалі. Мне мех на галаву накінулі і звезлі ў адных шортах у РАУС. Там збівалі, спрабавалі выбіць паказанні. Казалі: «Прызнавайся, ты ведаеш у чым».

Пасля прыйшоў следчы і сказаў, што я падазраюся ў блакаванні чыгункі. Кажу: я нікуды не выходзіў той ноччу, у нас камеры на доме вісяць, запытайце запісы і пабачыце. Тым не менш мяне на трое сутак адправілі ў ізалятар у Кобрын. Трое сутак праходзяць — прыносяць пастанову аб вызваленні і новы артыкул: нібыта я паліў пакрышкі ў Берасці. Кажу: я ў той дзень таксама быў дома, запытайце запісы з камеры. Але мяне яшчэ на 10 сутак закрылі.

У бальніцу, каб зняць пабоі, мяне завезлі толькі на трэці дзень. Там зафіксавалі ўдаранасць рэбраў, верхняга аддзела хрыбетніка, голеняў, вушной ракавіны, левага вока, аняменне пальцаў рук, бо я ў кайданках правёў больш за 6 гадзін. Потым далі накіраванне на судмедэкспертызу, але дагэтуль па маёй заяве не прынята рашэнне».

Тыя 13 сутак Андрэй правёў у Кобрыне.

«У Берасці ў той дзень за блакаванне чыгункі затрымалі каля дзесяці чалавек. Нас не маглі разам трымаць, а ў Берасці, як я зразумеў, скончыліся камеры, каб нас рассадзіць. Таму некалькіх чалавек адправілі ў Кобрын. Там больш-менш цярпіма было, звычайны ізалятар: нары — дошка праз адну, але хоць матрацы былі, душ раз на тыдзень. Адзінае, што нас з Кобрына ў Берасце на допыты вазілі ў аўтазаку — а 7-й раніцы забіралі і а 8-й вечара вярталі. Амаль увесь гэты час мы ў халоднай машыне сядзелі — на паўгадзіны на допыт адвядуць, і зноў у аўтазак».

З ізалятара мужчыну выпусцілі ў статусе падазраванага, вярнулі тэхніку, якую забралі падчас вобшуку. Чаму да яго была такая ўвага, ён і сам не разумее.

«Я ні ў якіх партыях і рухах не быў, палітычнай дзейнасцю не займаўся. Так, мы кантактавалі з людзьмі ў сваім раёне, сустракаліся на суботніках, пілі чай. Чаму затрымлівалі? Як мне сказалі: «Ты быў заўважаны ў кампаніі не з тымі людзьмі».

За акцыю з пудзілам Андрэя затрымалі 4 лютага. Ён збіраўся адводзіць дзіця ў сад, калі пагрукаліся міліцыянты і запрасілі ў аддзяленне на размову. Мужчына сабраў рэчы першай неабходнасці і паехаў. Паказанні даваць адмовіўся, на трое сутак трапіў у ізалятар. А потым да суда быў пад хатнім арыштам.

«З 9 вечара да 6 раніцы я мусіў знаходзіцца дома. Не меў права прымаць гасцей, апроч родных. Было забаронена наведваць масавыя мерапрыемствы, кіно і забаўныя ўстановы, але на працу хадзіць дазволілі», — распавядае пра ўмовы берасцеец.

За вывешванне на Варшаўскай шашы манекена з пратэстам супраць фальсіфікацыі выбараў Андрэя і яшчэ дзвюх жанчын судзілі па ч.2 арт. 339 (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Следства палічыла, што гэта было пудзіла Лукашэнкі. Да справы пракурор прыклаў званок у 102 — нібыта нейкі «жыхар» абураўся, што невядомыя вывесілі чорныя пакеты з надпісамі, і настойваў, што іх трэба расстраляць.

Суддзя Іна Клышпач палічыла, што жыхары Берасця дзейнічалі з асаблівым цынізмам і знявагай да грамадства. Жанчынам далі тры гады хатняй хіміі, Андрэю — столькі ж з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Мужчына перажывае, што на гэты час яго сям’я страціць карміцеля. Жонка толькі выйшла з дэкрэту. Яна, як і муж, інжынер-канструктар, але пакуль была ў дэкрэце, фірма, дзе яна працавала, збанкрутавала. Новага месца жанчына знайсці не паспела.

Малодшаму сыну Коласаў — 3 гады, старэйшаму — 11, сярэдняй дачцэ — 6.

«Мне сказалі, што праз мой прысуд да нас прыйдзе сацапека, будуць праверкі са школы і садка. Вось чакаем са дня на дзень.

Прысуд буду абскарджваць — канечне, верыцца з цяжкасцю, што нешта зменіцца. Але прынамсі я буду дома, змагу працаваць, у жонкі хоць будзе час штосьці адшукаць, каб не застацца без сродкаў да існавання».

nn.by

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

В Ленинском округе Подмосковья построят индустриальный парк

Наталья Сергунина: В Москве открылись четыре новые ...

Путин летит к Ким Чен Ыну. Россия и Северная Корея станут стратегическими партнёрами

Грязный секрет Пашиняна: реальная цена Карабаха – сотни миллиардов и ресурсы, без которых нет будущего

Музыкальные новости

Hyundai привозит в Россию старый добрый седан по цене LADA Vesta

Автопробег в честь Дня России прошел в Ленинском округе

Московский аэропорт Домодедово и Всероссийское общество инвалидов заключили соглашение о сотрудничестве

Сергей Собянин: Активно укрепляем отношения с Китаем

Новости России

Грязный секрет Пашиняна: реальная цена Карабаха – сотни миллиардов и ресурсы, без которых нет будущего

Путин летит к Ким Чен Ыну. Россия и Северная Корея станут стратегическими партнёрами

На Северном обходе Лобни асфальтируют развязку на Рогачевском шоссе

Число заболевших ботулизмом в Нижнем Новгороде увеличилось до 12

Экология в России и мире

Gucci, коллекция menswear весна-лето 2025

Волосы не выпадают, они стали гуще, а на лице разгладились морщины. Затрачивать можно 5 минут на массаж затылка, лба и головы

Местные жители заполнили пляж, пытаясь выгнать оттуда туристов на популярном курорте: отдыхающие напомнили им, откуда они получают зарплату

Триумфальное возвращение Льва Лещенко на сцену спустя месяцы затишья. Артист презентовал дуэт с солистом группы “Парк Горького” Сергеем АРУТЮНОВЫМ

Спорт в России и мире

Самсонова выиграла турнир WTA в Хертогенбосхе

Теннисисты Медведев и Рублев сохранили позиции в рейтинге ATP

Самсонова обыграла Александрову и вышла в финал турнира WTA в Хертогенбосхе

Рублёв и еще два российских теннисиста не сыграют на Олимпиаде в Париже

Moscow.media

«ЯРКО» провела развлекательную программу на фестивале «Крутая песочница»

Бесплатный билет в музеи Зеленоградска от «ПАРАDOX» и BelkaCar

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Отделение СФР по Москве и Московской области выплатило единовременное пособие при передаче ребенка на воспитание в семью 474 семьям региона

Росгвардейцы обеспечили охрану общественного порядка в День поселка Вербилки







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *