Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Заява Аргкамітэта „Чарнобыльскага шляху” да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы

Заява Аргкамітэта „Чарнобыльскага шляху” да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы

З дня адной з найбольш маштабных радыяцыйных катастрофаў прайшло 35 гадоў, аднак мала што змянілася.

Радыёнукліды цэзію і стронцыю распаліся напалову, але забруджаныя тэрыторыі і прадукты харчавання, якія на іх вырошчваюцца, будуць прадстаўляць небяспеку на працягу наступных 250 гадоў. Таксічны плутоній-241 распаўся, але яго прадукт, амерыцый-241, застаецца небяспечным на працягу дзясяткаў тысяч гадоў, перыяд паўраспаду іншых ізатопаў плутонію вымяраецца сотнямі тысяч гадоў. Трансуранавыя чарнобыльскія элементы мігруюць па харчовых ланцужках і акумулююцца ў жывых арганізмах. Перыяд паўраспаду ёду-129, які падвяргае рызыцы здароўе шчытападобнай залозы, складае 16 мільёнаў гадоў!

Мала што мяняецца, і ў горшы бок. Улада, якая страціла сваю легітымнасць, кажа пра наступствы Чарнобыля толькі ў кантэксце іх нібыта пераадолення. Яны амаль забытыя, закон „Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС” 1991 года, які забяспечвае лепшую абарону, адменены, і ўсё больш і больш забруджаных зямель уводзіцца ў сельскагаспадарчы ўжытак.

Кожны год пажары ў зоне адчужэння нагадваюць пра Чарнобыль, пераносячы радыёнукліды на вялікія адлегласці, аднак людзі ўсё больш бесклапотна ставяцца да гэтага.

Але памяць аб ахвярах Чарнобыля, аб тых, хто пазбавіўся здароўя – важная для бяспекі цяперашняга і будучых пакаленняў. Гэта культурны код, які павінны быць на тысячагоддзі ўмантаваны ў грамадскую памяць. Але сённяшнія ўлады ў Беларусі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю, імкнуцца сцерці яе, у тым ліку праз увядзенне ў эксплуатацыю новай, непатрэбнай беларусам АЭС пад Астраўцом. Час як быццам бы вярнуўся назад, і чарнобыльская заганная практыка аўралаў, парушэнняў рэгламентаў, небяспечных эксперыментаў і замоўчванняў паўтараецца наноў у рэгіёне, які Чарнобыль не закрануў, – на АЭС пад Астраўцом.

Першы энергаблок Астравецкай АЭС пачалі будаваць і запускаць без ліцэнзіі, гэты аб’ект «легалізуюць» па факце, «абнуляючы» парушэнні і здарэнні пры будаўніцтве, у тым ліку тыя, якія адбыліся з гібеллю людзей. Рыхтуюцца грамадскія абмеркаванні выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока Астравецкай АЭС, аднак беларусам не даюць доступу да ключавых дакументаў аб бяспецы гэтай электрастанцыі і не даюць рэальных магчымасцяў паўплываць на прыняцце рашэнняў.

Астравецкая АЭС, як патэнцыйная расейская ядзерная бомба на нашай зямлі, пачынае працаваць нават пры адсутнасці плана абыходжання з адходамі, як і ў адсутнасць разумення таго, для чаго патрэбна дадатковая электраэнергія.

Напярэдадні чарнобыльскай даты невядомыя ўзламалі сайт Астравецкай АЭС, размясціўшы ад імя работнікаў электрастанцыі інфармацыю аб небяспецы гэтага аб’екта. Сам факт узлому дэманструе неабароненасць гэтай станцыі, не кажучы ўжо пра згаданыя факты шматлікіх парушэнняў і здарэнняў, якія маюць пацверджанне з іншых крыніц.

Беларусы пазбаўленыя магчымасці выказвання, нам не дазволена гаварыць аб праблемах Чарнобыля і Астравецкай АЭС нават на мірным мітынгу ці шэсці. Беларусаў рэпрэсуюць, кідаюць у турмы і падвяргаюць здзекам нават у адсутнасць прычыны або нагоды. Рыгор Кастусёў, лідар партыі БНФ, адзін з арганізатараў сёлетняга забароненага ўладамі Чарнобыльскага шляху ў Менску, кінуты ў СІЗА КДБ па надуманым абвінавачванні адразу ж пасля падачы заяўкі на правядзенне гэтай штогадовай акцыі памяці. Павел Севярынец, каторы штогод быў адным з самых актыўных арганізатараў Чарнобыльскага шляху, больш за 9 месацаў беспадстаўна ўтрымліваецца ў вязніцы. Але, нягледзячы на рэпрэсіі,  беларусы сёння ўшаноўваюць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

35 гадоў – гэта добрая дата для таго, каб асвяжыць памяць. І гэта добрая дата для праявы салідарнасці з народам, які перажывае экалагічны і палітычны генацыд. Гэта яшчэ і нагода для рашучага дзеяння, накіраванага ў абарону жыцця на беларускай зямлі, абарону свабоды, дэмакратыі і ўстойлівасці, абарону ад радыяцыйнай рызыкі. Сёння мы заклікаем сусветную супольнасць да такіх дзеянняў у падтрымку беларускага народа, у абарону ахвяр рэпрэсій і экалагічнага генацыду.

Жыве Беларусь! 26.04.2021 г. г. Менск.

Старшыня партыі БСДП (Грамада) Ігар Барысаў;

Старшыня ГО Рух “За Свабоду” Юрый Губарэвіч;

Старшыня Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук;

Намеснік старшыні Партыі БНФ Юры Меляшкевіч;

Каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава;

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі;

Сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

«ЯРКО» провела развлекательную программу на фестивале «Крутая песочница»

Губернский театр Сергея Безрукова перешел в ведение Минкульта

Источник 360.ru: на северо-востоке Москвы трамвай переехал мужчину

Сотрудники Госавтоинспекции Ленинского округа провели акцию «Внимание: дети!»

Музыкальные новости

ЦБ РФ: сделки с долларом и евро продолжат совершаться на внебиржевом уровне

РМК покинул Нагорный Карабах 12 июня - в День России

Конференция «Частные инвестиции во внутренний туризм Краснодарского края: проблемы, вызовы, перспективы»

«Магнит» планирует строительство нового склада в Ленобласти

Новости России

Источник 360.ru: на северо-востоке Москвы трамвай переехал мужчину

Клубов меньше, матчей больше: как изменится Лига ВТБ в сезоне-2024/25

В Подмосковье инвалидам выплатили более 17 млн рублей на средства реабилитации

Бассейн в центре реабилитации «Ясенки» построят в начале 2025 года

Экология в России и мире

Курорт «Горячинск» поддерживает «Балет на Байкале. Бурятия»

Прямые рейсы в Таиланд неожиданно снимают: стали известны подробности и альтернативы

Сэкономить и оторваться с Angsana Velavaru

Гастроэнтеролог Садыков рассказал, как не допустить отравления бутилированной водой летом

Спорт в России и мире

Дядя Надаля назвал причину поражения Зверева в финале «Ролан Гаррос»

Карен Хачанов проиграл Вукичу во втором круге турнира ATP-250 в Хертогенбосхе

Испанский теннисист Надаль не сыграет на Уимблдоне

Хачанов вылетел с турнира ATP в Хертогенбосхе после первого же матча

Moscow.media

Сегодня свой 70-летний юбилей отмечает Заслуженный спасатель Российской Федерации Якубовский Валерий Иванович

Уссурийский ЛРЗ подтвердил соответствие международным стандартам, применяемым на производстве железнодорожной промышленности

«Байкал Сервис» снижает тарифы из городов Дальнего Востока

В Ингушетии чиновники похищали бюджетные средства, предназначенные для поддержки семей с детьми







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *