Начныя допыты, дзіўныя кроплі, схаваная камэра. «Пасыльная» Макара расказала, як «апрацоўваюць» вязьняў у турме КДБ
Натальля Любецкая, фігурантка прапагандысцкага фільму «Манкурты», у якім яе прадставілі «пасыльнай Ігара Макара», расказала Свабодзе пра 3 страшныя дні ў СІЗА КДБ у Менску, як дапытвалі па начах, якія дзіўныя прэпараты далі пад выглядам сардэчных кропляў, як была вымушаная ўцячы зь Беларусі.