Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Манетныя скарбы слонімскай зямлі

Манетныя скарбы слонімскай зямлі

Некалі доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Рабцэвіч (1934-2008) пажартаваў, а можа, і праўду сказаў, што Слонім знаходзіцца на манетных скарбах розных стагоддзяў.

Трэба адзначыць, што, наогул, наша Беларусь па колькасці знойдзеных скарбаў займае першае месца ў Еўропе. Адсюль вынікае, што не толькі Слонім знаходзіцца на манетных і іншых скарбах, але і ўся Беларусь. Толькі за апошнія 200 гадоў на тэрыторыі нашай краіны было зарэгістравана каля двух тысяч розных знойдзеных скарбаў.

Слонімская зямля, сапраўды, тоіць у сабе шмат скарбаў, найперш манетных. Тут зберагаюцца і былі знойдзены не толькі нашы грашовыя знакі розных стагоддзяў, але і манеты з усяго свету: ад чэшскіх грошаў і венгерскіх дынарыяў да турэцкіх мангыраў і лівонскіх манет. Толькі ў гады Другой сусветнай вайны са Слонімскага краязнаўчага музея бясследна зніклі срэбны медаль-манета 138 года да нараджэння Хрыстова з надпісам на старажытнаяўрэйскай мове часоў Сімона Макавея, а таксама калекцыя манет розных дзяржаў пачатку I стагоддзя. Сёння ў Слонімскім краязнаўчым музеі ў нумізматычнай калекцыі знаходзіцца каля 5 тысяч грашовых адзінак, з якіх 4230 — гэта скарб польскіх і літоўскіх манет XVI–XVIII стагоддзяў. Ёсць у музеі манеты Расеі, Швецыі, Даніі і іншых дзяржаў.  

У мінулым стагоддзі падчас раскопак курганнага могільніка ў вёсцы Орлавічы былі знойдзены лівонскія манеты XVI стагоддзя з сярэбранага сплаву. Як расказваў слонімскі гісторык Ігар Падгарадзецкі (цяпер жыве ў Германіі), манетныя скарбы і асобныя манеты вельмі часта слонімцы знаходзілі і знаходзяць на сваіх агародах, полі і ў лесе, пад час рамонту розных збудаванняў і земляробчых работ. Некаторыя шчасліўчыкі гэтыя манеты захоўваюць у сваіх хатніх куфэрках, а іншыя здаюць іх у музей. Па словах Ігара Падгарадзецкага, аднойчы ў 1970-х гадах у Шчары чалавек дзесяць гуляла ў вадзянога “бэрака”. Раптам хлопчыкі пачулі крык жанчыны, якая паласкала на мосціку бялізну: “Хлопчыкі, дапамажыце!”. Аказалася, што ў ваду ўпаў ключ ад яе хатніх дзвярэй. Хлопчыкі пачалі даваць нырца і шукаць ключ. Але замест ключа адзін з падлеткаў выцягнуў невялікі мяшэчак. Хлопчык зубамі разарваў пакет, і ў ваду з пакета пасыпаліся манеты. Усе дзеці імгненна кінуліся ў ваду і пачалі шукаць іх. Праз хвілін дваццаць яны выйшлі на бераг і пачалі падлічваць свой “улоў”. Пазней школьнікі даведаліся, што гэта былі галандскія залатыя дукаты XVII стагоддзя. Але вось як яны трапілі ў Шчару, да сённяшніх дзён застаецца загадкай.

Яшчэ ў 1880 годзе жыхар вёскі Хадзявічы, пры апрацоўцы свайго агарода, знайшоў гаршчочак з залатымі і сярэбранымі манетамі. А ў 2012 годзе каля вёскі Азярніца былі знойдзеныя драхмы з Парфіі часоў цара Фраата IV (38 год да н.э. – 2 год да н.э.). Нярэдкімі знаходкамі на Слонімшчыне з’яўляюцца манеты часоў Рымскай імперыі. Каля вёскі Сянькоўшчына ў 2011 годзе быў знойдзены сестэрцый Юліі Мамэі, а каля вёскі Шышкі ў 2012 годзе знайшлі дэнарый Антаніна Пія.

У 1954 годзе скарб манет быў адшуканы каля вялікага каменя на размытай дарозе ў вёсцы Баяры. У гліняным гаршчочку знаходзілася шмат манет, з якіх захавалася толькі 1622 вагою ў два з паловай кілаграмы. Усе яны, як піша гісторык Васіль Герасімчык, захоўваюцца ў Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі і адносяцца да XVI-XVII cтагоддзяў.

У тым жа 1954 годзе бібліятэкар Аляксей Абрамчык з вёскі Вішава ехаў на веласіпедзе ў краму вёскі Баяры. Па дарозе з веласіпеда зляцеў ланцуг. Спыніўшыся на краі дарогі, Аляксей Абрамчык пачаў насаджваць яго. Аж бачыць: проста пад пярэднім колам веласіпеда валяецца некалькі старых манет. Капнуў зверху нагою і натрапіў на гліняныя чарапкі, знайшоў яшчэ некалькі дзясяткаў манет. У гэты дзень Аляксей Абрамчык да вясковай крамы так і не даехаў. Ён да самага вечара калупаўся ў зямлі і назбіраў цэлы скарб — 1700 манет. Па памеру 10 манет былі большыя за астатнія. Гэтыя манеты, і штук 30 іншых, ён падараваў мясцоваму начальству і проста вяскоўцам. Астатнія забрала жанчына, якая прыехала з Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Вясковец нават сабе не пакінуў ніводнай манеткі. Праз пэўны час Аляксей Абрамчык напісаў пісьмо ў музей і папрасіў узнагароды. Па пошце яму прыслалі на той час 20 рублёў.

У траўні 1969 года “Гродзенская праўда” надрукавала невялікі артыкул пра тое, як шасцікласнік Дзераўноўскай сярэдняй школы Слонімскага раёна Вячаслаў Левяроўскі знайшоў сярэбраны скарб на сваім агародзе. Хлопчык капаў зямлю пад градку. Раптам рыдлёўка стукнулася аб нешта цвёрдае. Вячаслаў падумаў, што гэта камень, і вырашыў выкапаць яго і выкінуць з агарода. Але цвёрдым прадметам аказалася не што іншае, як гаршчок-скарбонка, у якім нешта звінела і перасыпалася. Хлопчык дастаў скарбонку, адбіў дно, і на зямлю пасыпаліся сярэбраныя манеты — 517 штук, яны былі чаканеныя ў XVII — пачатку XVIII стагоддзяў. Амаль увесь знойдзены скарб манет хлопчык перадаў у музей Дзераўноўскай сярэдняй школы. Але хутка гэты скарб былы дырэктар школы Васіль Вараб’ёў перадаў у Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Праўда, не ўсе, а толькі капілку і 247 манет. Астатнія дзесьці зніклі, магчыма, іх вяскоўцам раздаў сам Вячаслаў Левяроўскі, які іх знайшоў. За перададзеныя манеты школьны музей у Дзераўной атрымаў падзяку з Гарадзенскага музея.

Падобных прыкладаў, якія распавядаюць пра слонімцаў-шчасліўчыкаў, можна прывесці шмат. Адным траплялі цэлыя скарбы манет, іншым — па адной-дзве. Згодна са статыстычнымі апытаннямі, пошукі і знаходкі скарбаў займаюць у свеце другое месца ў спісе сапраўдных прыгод пасля сплаву па горнай рацэ.

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Воробьев: центр для слепоглухих граждан в Сергиевом Посаде заработает в сентябре

Что предвидел Александр Починок и о каких событиях предупреждал? Почему его многие называли Аль Пачино

На горячую линию паллиативной помощи Подмосковья поступило 5 тысяч звонков с начала года

Как Россия уступила Азербайджану значительные территории Дагестана и два села

Музыкальные новости

Бизнес-омбудсмен Москвы оказывает поддержку НМСП

Концертный директор для музыкантов. Концертный директор для певцов. Концертное агентство в Москве. Букинг агентство. Организация концертов и гастролей.

В "Атомайз" рассказали о смарт-контракте как главной составляющей ЦФА

Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети: «Волшебные башмачки Элли» - эта постановка создана по мотивам знаменитой сказки Александра Волкова «Волшебник Изумрудного города»

Новости России

Воробьев: центр для слепоглухих граждан в Сергиевом Посаде заработает в сентябре

На горячую линию паллиативной помощи Подмосковья поступило 5 тысяч звонков с начала года

Sochi1.ru: застолье в Абхазии закончилось отравлением для российской туристки

Козлов: Россия и КНДР прорабатывают возможность запуска прямых рейсов

Экология в России и мире

Магазин "Стильпарк" в новой концепции открылся в Москве

Триумфальное возвращение Льва Лещенко на сцену спустя месяцы затишья. Артист презентовал дуэт с солистом группы “Парк Горького” Сергеем АРУТЮНОВЫМ

Первый Международный фестиваль «Мир классического романса»

Звезды оперной сцены представят I Международный фестиваль «Мир классического романса»!

Спорт в России и мире

Самсонова выиграла турнир WTA в Хертогенбосхе

Скачков и Тайлакова выиграли соревнования по настольному теннису на Играх БРИКС

Россиянка Людмила Самсонова выиграла турнир WTA в Хертогенбосе

«Надо чем-то жертвовать». Арина Соболенко отказалась ехать на Олимпиаду в Париже

Moscow.media

Концертный директор для музыкантов. Концертный директор для певцов. Концертное агентство в Москве. Букинг агентство. Организация концертов и гастролей.

Росгвардейцы обеспечили охрану общественного порядка в День поселка Вербилки

«ЯРКО» провела развлекательную программу на фестивале «Крутая песочница»

Бесплатный билет в музеи Зеленоградска от «ПАРАDOX» и BelkaCar







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *