Мінабароны РФ адбірае ў Крыме ўкраінскую кватэру ў жанчыны, якая перайшла ў расейскую армію і стала інвалідам
![Мінабароны РФ адбірае ў Крыме ўкраінскую кватэру ў жанчыны, якая перайшла ў расейскую армію і стала інвалідам](https://gdb.rferl.org/3c25c00d-f841-4e29-88f1-c9c978b1452c_cx5_cy13_cw90_w800_h450.jpg)
У 2007 годзе ключ ад кватэры Тацьцяне Шаўчук уручыў асабіста прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. Да гэтага яна з трыма дзецьмі жыла ў інтэрнаце на плошчы 16 квадратных мэтраў. Шаўчук тады служыла ў ваенна-марскіх сілах Украіны.