У гарадзенскай турме дзяўчына ўзяла шлюб з палітвязнем
![У гарадзенскай турме дзяўчына ўзяла шлюб з палітвязнем](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/05/шлюб.jpg)
Міхаіл Юдзін атрымаў 4 гады за тое, што спрабаваў адбіць дзяўчыну ў супрацоўніка АМАП.
У гарадзенскай турме дзяўчына ўзяла шлюб з палітвязнем. Міхаіл Юдзін атрымаў 4 гады за тое, што спрабаваў адбіць дзяўчыну ў супрацоўніка АМАП.
У Міхаіла двое дзяцей і грамадзянская жонка Валерыя. Праз адсутнасць штампа ў пашпарце Міхаіл і Валерыя раней не маглі атрымаць права на спатканні і прыём перадач.