Амэрыканскі трубаправод аднавіў продаж бэнзіну пасьля кібэратакі
Паліваправод Colonial Pipeline аднавіў працу пасьля шасьці дзён прастою. Як паведамляе Reuters, перапынак у працы Colonial Pipeline стаў вынікам найбольш разбуральнай кібэратакі за ўсю гісторыю ЗША. Атака прывяла да панічнай скупкі бэнзіну ў шэрагу паўднёва-ўсходніх штатаў.