Генэральны сакратар ААН патрабуе неадкладнага вызваленьня Пратасевіча
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заклікаў неадкладна вызваліць беларускага апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і правесьці поўнае расьсьледаваньне яго арышту пасьля прымусовай пасадкі яго самалёта.