Анкалёгія без мэдычнай дапамогі і няясныя пэрспэктывы. Як бацька і сын Кузьнечыкі жывуць у амбасадзе Швэцыі ў Менску
Адзінаццатага верасьня 2020 году, у разгар масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, двое беларусаў прыйшлі да пасольства Швэцыі ў Менску. Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, бацька і сын, пазванілі ў званок і папрасілі абароны.