Хлопец сёмы месяц носіць перадачкі каханай дзяўчыне і хоча зь ёй ажаніцца
![Хлопец сёмы месяц носіць перадачкі каханай дзяўчыне і хоча зь ёй ажаніцца](https://gdb.rferl.org/04f1160a-20a7-456f-a1a8-87068cb01189_tv_w800_h450.jpg)
Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Больш за 7 месяцаў хлопец штодня піша дзяўчыне лісты і носіць ёй перадачы. Валера зьбіраецца пабрацца шлюбам зь Янай і хоча ўзяць яе прозьвішча.