«Я вазьму ейнае прозьвішча». Хлопец сёмы месяц носіць перадачкі каханай дзяўчыне і хоча ажаніцца. Відэа
Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Спачатку ўзьнікла сымпатыя, але ўвосені яны перасталі стасавацца. 12 лістапада — у дзень арышту — дзяўчына пасьпела напісаць Валеру: «Мне будзе спакайней, калі ты працягнеш мне пісаць».