Еўракамісія апублікавала прапановы для краін Усходняга партнёрства
Адзначаецца, што ініцыятывы ў дачыненні да Беларусі залежаць ад дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.
Еўрапейская камісія і высокі прадстаўнік EC у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль апублікавалі прапанову прыярытэтаў супрацы з краінамі Усходняга партнёрства на наступныя пяць гадоў. Праграму мае падтрымаць план эканамічнай супрацы ды інвестыцый на 2,3 мільярда еўра з мабілізацыяй да 17 мільярдаў еўра дадатковых дзяржаўных і прыватных інвестыцый.
Прапанову абмяркуюць на саміце Усходняга партнёрства ў снежні. Адзначаецца, што ініцыятывы ў дачыненні да Беларусі залежаць ад дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне. У такім выпадку магчымыя наступныя ініцыятывы: – Падтрымка інавацыйнай і канкурэнтнай эканомікі – Паляпшэнне транспартных сувязяў – Дапамога інавацыям і лічбавай трансфармацыі. – Падтрымка „Зялёнай Беларусі”