У Нямеччыне паводкі: звыш 40 чалавек загінулі, каля 70 прапалі бязь вестак
![У Нямеччыне паводкі: звыш 40 чалавек загінулі, каля 70 прапалі бязь вестак](https://gdb.rferl.org/c8e34547-c94a-477f-a60b-13d62e25ba78_w800_h450.jpg)
У некалькіх рэгіёнах Нямеччыны апошнія дні ішлі моцныя дажджы. У выніку адразу ў некалькіх фэдэральных землях пачаліся паводкі — у Вэстфаліі, Рэйнлянд-Пфальцы, Саары, шэрагу рэгіёнаў зямлі Гесэн. Таксама паводкі адбыліся ў асобных рэгіёнах Саксоніі.