51 дзень стаіць намётавы гарадок на мяжы
Адзін з каардынатараў акцыі Віталь Алейнік адказаў на пытанні нашага карэспандэнта.
Віталь Алейнік – адзін з каардынатараў акцыі ля памежнага пункту пропуску Мядзінінкай. Ён адказаў на пытанні нашага карэспандэнта.
РР: 51 дзень стаіць намётавы гарадок ля Мядзінінкая. Распавядзіце, чаму Вы не спыняеце акцыю, і ў якім фармаце яна зараз адбываецца?
– Мы ўжо трохі згубіліся, і нашае намётавае мястэчка сталася для нас натуральнай справай, і нават тыя дальнабойшчыкі, якія пераяжджаюць, ужо час ад часу кажуць- „што ж будзе, калі не будзе ўжо гэтага мястэчка?”. Зараз яно ўяўляе з сябе трохі меньшы фармат, чым тое, што было раней. Але заўсёды там знаходзіцца 2-3 чалавекі, людзі змяняюцца, усё адбываецца ў фармаце пікету.
РР: То бок у вас ёсць графік, калі людзі замяняюцца і пад’язджаюць?
– Гэта больш нефармальны графік. Усё на валанцёрскіх пачатках – хто можа, і гэтак далей. Зразумела, што хтосці працуе, таму дакладны графік скласці немагчыма. Таму хто можа, хто мае жаданне – пад’язджае. Можа быць адзін чалавек, можа быць і тры. Але сэнс у тым, што гэта ўсё роўна працягваецца, і людзі на гэтым пікеце стаяць. Таму часам мы можам недаацэньваць нейкія дасягненні, якія беларусы робяць. Тое, што такое мястэчка ўвогуле існуе – гэта праца і клопат шматлікай колькасці людзей.
РР: Якія плакаты могуць пабачыць тыя, хто праяжджае каля вас?
– Перш за ўсё гэта канешне партрэты людзей, якія забітыя, якія зняволенныя, таму што канешне галоўная мэта – каб тыя людзі якія зняволенныя былі вызваленыя. Галоўны плакат – уезд у Беларусь як у канцлагер, каб усе гэтыя машыны што едуць, перад перасячэннем мяжы адразу бачылі і разумелі, куды яны едуць. Таксама іншыя плакаты – „свабоду палітвязням”, „новыя выбары” і гэтак далей.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя