МЗС Аўстрыі пацвердзіла затрыманне ў Менску журналістаў
Журналісты здымалі ў цэнтры Менска сюжэт.
Міністэрства замежных спраў Аўстрыі пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні 9 жніўня ў Менску журналістаў аўстрыйскага тэлеканала ORF.
Журналісты здымалі ў цэнтры Менска сюжэт.
„Аўстрыйская журналістка і яе аператар учора на кароткі час былі затрыманыя беларускай міліцыяй для высвятлення асобы. Аўстрыя неадкладна выказала пратэст супраць гэтага дзеяння беларускім уладам. Затрыманне зусім непрымальнае для Аўстрыі. Мы чакаем, што журналісты змогуць бесперашкодна выконваць сваю працу, а свабода СМІ будзе цалкам выкананая„, — адзначаецца ў каментары знешнепалітычнага ведамства.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз паведаміў БелаПАН, што замежных журналістаў не затрымлівалі, а спынілі для праверкі дакументаў.