Губэрнатар штату Нью-Ёрк абвясьціў пра адстаўку на фоне абвінавачваньняў у дамаганьнях
Губэрнатар амэрыканскага штату Нью-Ёрк Эндру Куома абвясьціў у тэлезвароце, што праз два тыдні сыдзе ў адстаўку на фоне абвінавачваньняў у сэксуальных дамаганьнях. Ён назваў гэта аптымальным выхадам зь цяперашняй сытуацыі.