Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Наталля Васілевіч: Змяніўся намёк на сцяг намёкам на мантыю

З тэолагам, сябрам „Хрысціянскай візіі” Каардынацыйнай Рады Наталляй Васілевіч наконт змены ў гербе Гарадзенскай епархіі паразмаўляў наш карэспандэнт Стась Дадэрка.

РР: Мы ўсе пабачылі змены ў гербе Гарадзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Як вы ацэньваеце гэтыя змены?

Наталля Васілевіч: Па-першае, трэба ведаць, што гэтыя змены з’явіліся на акаўнтах сацыяльных сетак Гарадзенскай епархіі, трохі мадыфікаваны герб. Некаторыя людзі не заўважылі, што насамрэч там бел-чырвона-белая стужка прысутнічае, проста па цэнтры дадаўся фіялетавы колер, а бел-чырвона-белыя стужкі вельмі танюсенькія ідуць па ўскрайках. І гэта такая партызаншчына, то бок з адкрытай бел-чырвона-белай стужкі змянілася на такую партызанскую бел-чырвона-белую стужку, якую не кожны адразу і заўважыць.

РР: Яна стала проста менш заўважная, так?

Наталля Васілевіч: Так. І гэта адпавядае ў прынцыпе такой геральдычнай традыцыі, калі мантыя епіскапа фіялетавая, і на ёй знаходзяцца гэтыя стужкі. Проста дадаўся колер мантыі.

РР: А ці не з’яўляюцца вось гэтыя фіялетавыя стужкі, як у каталіцызме, я ведаю, прынята, такім сімвалам посту, смутку, таксама нейкім такім партызанскім намёкам?

Наталля Васілевіч: Не, я не думаю. Тут проста ў адпаведнасці: у Рускай Праваслаўнай Царкве патрыярх мае асноўны зялёны колер мантыі, Экзарх Менскі і беларускі,  мітрапаліт мае блакітны колер з бел-чырвона-белай стужкай, а ўжо епархіяльныя архіепіскапы маюць фіялетавую мантыю з бел-чырвона-белай стужкай. Таму гэта проста ўказанне на статус епархіі. Фіялетавы колер як мантыя епіскапа. Калі б яно было проста бел-чырвона-белае без мантыі епіскапа, то, безумоўна, намёк на бел-чырвона-белы сцяг быў больш адкрыты. Цяпер змяніўся намёк на сцяг больш намёкам на мантыю Архіепіскапа Гарадзенскага.

РР: Што ўвогуле гэта азначае? Адкуль мог быць спушчаны загад? Вось як напісаў святар Аляксандр Шрамко, якому ўжо забаронена служыць працяглы час, што „збылося тое, пра што раней проста сумна жартавалі”.

Наталля Васілевіч: Трэнд такі ёсць па выдаленні бел-чырвона-белага колера там, дзе магчыма гэта зрабіць. Таму што з мантыі гэты колер прыбраць немагчыма, але ўжо пры мітрапаліту Паўлу ягоны асабісты герб быў зменены на бела-блакітную стужку. Таксама і мітрапаліт Веніямін. Вось у мітрапаліта Філарэта была бел-чырвона-белая стужка. І гэта стандарт для архірэя Рускай Праваслаўнай Царквы мець гэтае спалучэнне колераў на сваім асабістым гербе, дзе напісаны літары, напрыклад, М. Ф – мітрапаліт Філарэт, ці П.К – патрыярх Кірыл, ці М.В – мітрапаліт Веніямін. Менавіта на гэтых асабістых гербах ужо пры мітрапаліту Паўлу былі ўнесеныя некаторыя змены. Невядома, чым яны кіраваліся. Безумоўна, як мы бачым пазіцыю мітрапаліта Веніяміна, ён свядома выказваўся і ў адказе Паўлу Севярынцу на зварот пра бел-чырвона-белы сцяг і магчыма тое, што рэжым зробіць яго экстрэмісцкім, каб мітрапаліт Веніямін абараніў гэты сцяг. І мы бачым яго пазіцыю ў тым, што ён у прынцыпе адмаўляе спалучэнне бел-чырвона-белага колераў у нейкім такім сакральным статусе.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з асабістага архіва Наталлі Васілевіч

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *